Международный день грамотности (International Literacy Day) – один из международных дней, отмечаемых в системе Организации Объединенных Наций. Он был учрежден ЮНЕСКО в 1966 году по рекомендации «Всемирной конференции министров образования по ликвидации неграмотности», состоявшейся в Тегеране в сентябре 1965 года. А дата празднования 8 сентября – день торжественного открытия этой конференции.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Міжнародны дзень моладзі (International Youth Day) устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/120) па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне 8–12 жніўня 1998 года. Першы раз Міжнародны дзень моладзі святкаваўся 12 жніўня 2000 года. Канферэнцыя рэкамендавала арганізаваць інфармацыйна-прапагандысцкія мерапрыемствы ў падтрымку Дня ў мэтах павышэння інфармаванасці, асабліва моладзі, аб Сусветнай праграме дзеянняў, якія тычацца моладзі, да 2000 года і на наступны перыяд, прынятай Асамблеяй у 1995 годзе.

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Юбілей – не проста свята, а сур’ёзная дата, вяха чалавечага жыцця. Але дні нараджэння бываюць не толькі ў людзей, а і ў кніг. Даўгалецце кнігі залежыць ад яе чытачоў. У кожнай кнігі свой характар, свой лёс, свой шлях да чытача. Гэта кнігі, якія чытаюць і перачытваюць.

27 красавіка 2011 года на 65-й сесіі рэзалюцыяй 65/275 Генеральная Асамблея ААН абвясціла 30 ліпеня Міжнародным днём дружбы (International Day of Friendship), прапанаваўшы міжнародным, дзяржаўным і рэгіянальным арганізацыям штогод адзначаць гэты дзень у адпаведнасці з культурнымі традыцыямі той ці іншай краіны і арганізоўваць мерапрыемствы, якія будуць нацэленыя на ўзмацненне міжнароднай супольнасці і заахвочванне дыялогу паміж цывілізацыямі, салідарнасці, узаемаразумення і прымірэння.