14 сентября 2019 года Минск будет отмечать свое 952-летие. Праздничные мероприятия, приуроченные ко Дню города, пройдут во всех районах столицы.

Штогод 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года на ХІV Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўнай мэтай свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і правоў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў для развіцця ўстойлівасці грамадства праз пісьменнасць.

Сёлета Брэст адзначае свой 1000-гадовы юбілей. Але ці шмат мы ведаем пра гэты горад? Прадстаўляем 10 цікавых фактаў з далёкай і блізкай гісторыі юбіляра.

15 жніўня 1390 года першым з беларускіх гарадоў Брэст атрымаў магдэбургскае права. Гэта падзея карэнным чынам змяніла лёс горада.

Першыя шпіталі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіліся ў Брэсце ў 1495 годзе.

Дарагія вучні! Паважаныя педагогі і бацькі! Шчыра віншуем усіх з Днём ведаў! Слаўная традыцыя святкаваць першы дзень новага навучальнага года аб’яднала многія пакаленні нашых грамадзян: яго адзначаюць усе – ад выхаванцаў дзіцячых садкоў да людзей, якія даўно ўжо скончылі школу або ўніверсітэт. Гэта нашае агульнае свята, таму што ў аснове любой справы, любой прафесіі і нават хобі ляжаць веды. Яны даюць чалавеку ўпэўненасць і свабоду ў выбары жыццёвага шляху, магчымасць дасягнуць поспеху і рэалізаваць свае здольнасці.

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.