Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Працягваецца прыём работ на адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю», прысвечаны Году гістарычнай памяці. Вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

Нагадваем намінацыі марафону:

 

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.

Тэрмін правядзення марафону: люты – кастрычнік 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА