Print
Category: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю», які накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Дыстанцыйны марафон дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна. 

Асноўныя задачы мерапрыемства:

Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) і інш.).

З мэтай реалізацыі мерапрыемства на нацыянальным адукацыйным партале адкрыты раздзел для публікацыі творчых праектаў (работ). Удзельнікам марафону даецца магчымасць падзяліцца на старонках партала сваімі праектамі па наступных намінацыях:

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій. 

Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у адной намінацыі (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.

Якасць творчых праектаў (работ) павінна пацвярджацца рэкамендацыяй метадычнага аб'яднання па вучэбным прадмеце ці намесніка дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Работы з граматычнымі памылкамі публікавацца не будуць. 

Тэрмін правядзення марафону: люты кастрычнік 2022 года.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Для ўдзелу ў марафоне неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць. 

Запрашаем прыняць удзел у марафоне!

 

Метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемства забяспечвае ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг НІА.

Кантактная інфармацыя:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 219;
тэлефоны: +375 17 358 63 91,
                  +375 17 318 42 71,
                  +375 17 200 51 27;
e-mаil: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.;
Г. М. Юсцінская, І. У. Борычава,
В. А. Ганчарык, В. П. Васілевіч.