Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гуманітарнай адукацыі», прысвечанай прафесару В. У. Протчанку, якая адбудзецца 22 снежня 2020 года. Мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце.

Для ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, настаўнікі.

Праблемнае поле канферэнцыі

  • Ідэі прафесара В. У. Протчанкі ў кантэксце сучаснай гуманітарнай адукацыі.
  • Мадэрнізацыя гуманітарнай адукацыі: змест і методыка выкладання.
  • Лінгвакультуралагічная інтэрпрэтацыя тэксту ў працэсе навучання.
  • Моўная карціна свету і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Мова, літаратура, культура: аспекты ўзаемадзеяння.
  • Міжпрадметныя сувязі ў сістэме гуманітарнай адукацыі.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 11 снежня 2020 г.

Падрабязней пра канферэнцыю чытайце тут.

 

НІА