Рэдакцыя часопіса «Маладосць» сардэчна запрашае наведаць мерапрыемства «Рэпрэзентацыя будучыні», якое адбудзецца 4 мая 2019 года ў канферэнц-зале НВЦ «БелЭКСПА» з 14:30 да 16:00. У праграме: выступленні маладых паэтаў і музыкаў, аўтараў новых рубрык і ўдзельнікаў праектаў, якія ладзяцца пад эгідай часопіса.
Будзе цікава!
Рэдакцыя часопіса «Маладосць»