Сёлета 19 чэрвеня споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых вядомых у свеце беларусаў – Васіля Быкава. Аднойчы ён напісаў: «Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным». Менавіта свабода была яго самай галоўнай каштоўнасцю ў жыцці. З нагоды юбілею Васіля Быкава прадстаўляем некалькі малавядомых фактаў яго біяграфіі.

Працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі польскай пісьменніцы беларускага паходжання Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

7 чэрвеня 2019 года ў дзяржаўнай установе культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага» адбыліся Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні, якія сабралі навукоўцаў і краязнаўцаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы і Украіны. Чытанні былі праведзены ў межах культурных мерапрыемстваў, прысвечаных папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны, даследаванню творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі.

Працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

З 1 па 12 ліпеня 2019 года Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіць V Міжнародную летнюю школу беларусістыкі.

Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.