11 красавіка 2023 года на літаратурна-музычнай вечарыне, якая пройдзе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, на беларускай мове прагучаць творы А. С. Пушкіна.

Вечарына прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і 190-годдзю выхаду ў свет рамана ў вершах А. С. Пушкіна «Яўгеній Анегін».

Максім Гарэцкі – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Нарадзіўся М. Гарэцкі 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне. У Максіма рана абудзілася любоў да мастацкага слова. Знаёмства з творамі класікаў рускай і ўкраінскай літаратур, беларускіх пісьменнікаў адыграла значную ролю ў станаўленні светапогляду будучага літаратара.

4 лютага 2023 года споўніцца 215 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, драматурга, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яму першаму з беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя ўдалося дасягнуць у сваёй творчасці такіх вяршынь, якія відаць праз гады і адлегласці.

4 февраля 2023 года в Минске откроется юбилейная выставка живописи и графики Леонида Щемелева, посвященная 100-летию со дня рождения художника. Экспозиция будет представлена в девяти залах Городской художественной галереи произведений Л. Д. Щемелева.

В издательстве «Беларусь» в серии «Белорусская детская энциклопедия» вышла в свет книга «Самые маленькие и самые большие города Беларуси».

Издание посвящено белорусским городам, которые, как и человек, имеют свою историю, дату рождения, этапы становления, возраст, характер и даже легенды и тайны…