.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага інстытута адукацыі ў 2023 годзе

  1. Арганізацыя, каардынацыя і правядзенне фундаментальных іпрыкладных навуковых даследаванняў у сферы адукацыі.

Распрацоўка:

  • механізмаў удасканалення дашкольнай, агульнай сярэдняй іспецыяльнай адукацыі, накіраваных на раскрыццё патэнцыялаў асобы як фактару ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • методыкі навучання фанетыка-інтанацыйнаму i лексіка-граматычнаму аспектам маўлення, сістэмы практыкаванняў, звязаных з фарміраваннем рэцэптыўных i прадуктыўных моўных уменняў i навыкаў на розных узроўнях валодання БМЗ;
  • методыкі фарміравання сацыякультурнага i сацыялінгвістычнага саставу камунікатыўнай кампетэнцыі i інш.;
  • макетнага ўзору адукацыйнага стандарту дашкольнай адукацыі;
  • макетных узораў адукацыйных стандартаў пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі;
  • вучэбна-метадычнага комплексу для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па фарміраванні функцыянальнай пісьменнасці вучняў у выхаваўчым працэсе (II ступень агульнай сярэдняй адукацыі);
  • дыягнастычнага інструментарыю па ацэнцы функцыянальнай пісьменнасці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў розных сферах жыццядзейнасці ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі.
  1. Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
  2. Навуковае і арганізацыйнае суправаджэнне эксперыментальнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых.
  3. Вывучэнне якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя рэспубліканскіх кантрольных работ па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі» (X, XI класы), «Інфарматыка» (VIII клас), вывучэнне чытання і разумення тэксту на беларускай мове (IV клас), Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі.
  4. Падрыхтоўка да выдання, арганізацыя выпуску і выпуск вучэбных выданняў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
  5. Арганізацыя і правядзенне вопытнай праверкі вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, апрабацыі вучэбных матэрыялаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы для VIII, IX класаў кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў, установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча».
  6. Забеспячэнне працы пастаянна працуючага рэспубліканскага семінара для аўтараў вучэбных дапаможнікаў, членаў экспертнай супольнасці (рэцэнзентаў вучэбных дапаможнікаў, удзельнікаў вопытнай праверкі, метадыстаў).
  7. Развіццё адукацыйнага кантэнту нацыянальнага адукацыйнага партала, адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу.
  8. Правядзенне экспертызы вучэбных электронных выданняў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.
  9. Навукова-метадычнае суправаджэнне нарматыўнага планавання расходаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
  10. Абсталяванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі: сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем кабінетаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» (абслугоўваючая праца, тэхнічная праца); піяніна. Закупка спецыяльных транспартных сродкаў (школьныя аўтобусы і транспарт, які забяспечаны абсталяваннем для перавозкі інвалідаў).
  11. Забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы арганізацыі харчавання гавучэнцаў ва ўстановах адукацыі.
  12. Каардынацыя і метадычнае забеспячэнне прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод вучняў ва ўстановах адукацыі ўсіх тыпаў.
  13. Забеспячэнне рэалізацыі мерапрыемстваў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Інклюзіўная адукацыя: спрыяльнае асяроддзе для рэалізацыі патэнцыялу кожнага дзіцяці», дагавору зЮНІСЭФ на выкананне работ па распрацоўцы асноў і навукова-метадычнага забеспячэння фарміравання ўніверсальных кампетэнцый/навыкаў XXIстагоддзя дзяцей і навучэнскай моладзі, уключаючы сацыяльна-эмацыйныя навыкі.
  14. Завяршэнне рэалізацыі асобных мерапрыемстваў праектаў «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
  15. Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, пажарнай бяспекі, руху і эксплуатацыі транспарту, павышэнне эфектыўнасці работы па інфармаванні работнікаў аб стане аховы працы на працоўных месцах. Захаванне патрабаванняў па тэхнічным стане і своечасовым абслугоўванні будынкаў інстытута і ўтрымання прылеглай тэрыторыі.
  16. Арганізацыя і забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання лакальнай сеткі.

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск


тэлефон прыёмнай: +375-17-200-59-09
факс (прыёмная): +375-17-200-56-35

e-mail (прыёмная): Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

ЗВАРОТЫ

ІНФАЛІНІЯ