16–17 студзеня 2015 года стартуе традыцыйная акцыя грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» «Птушкі ля кармушкі».

 

Каб прыняць удзел у згаданай акцыі, трэба ў любы з названых дзён (ці на працягу двух дзён) падлічыць віды і колькасць птушак ля сваёй кармушкі і даслаць звесткі арганізатарам шляхам запаўненняэлектроннай формы на сайце арганізатара (гэта магчымасць з’явіцца 16 студзеня) альбо з дапамогай паведамлення на Facebook, «ВКонтакте» ці на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Сярод удзельнікаў акцыі грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разыграе 10 значкоў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі (гэта зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей).

Арганізатары конкурса заклікаюць падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны можа без асаблівых высілкаў падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!

Якімі будуць «Птушкі ля кармушкі – 2016» – залежыць ад кожнага з нас. Арганізатары акцыі чакаюць вашага ўдзелу і шчыра жадаюць, каб ваша кармушка поўнілася разнастайнымі крылатымі гасцямі!

НІА
па матэрыялах сайта ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»