Дарагія сябры! Нацыянальны інстытут адукацыі шчыра віншуе вас з Новым годам і жадае моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і працы, аптымізму, дабрабыту і святочнага настрою!
Ставячы перад сабой новыя задачы, мы ведаем, што не ў нашай сіле ўсё прадбачыць, але ў нашай уладзе вызначыць для сябе галоўнае. Хай наступны год будзе поўны спраўджаных надзей, дасягнутых мэт, прыемных адкрыццяў і яркіх перамог!
Заставайцеся, калі ласка, з намі, каб пашыраць адукацыйную прастору разам!
НІА