Друкаваць
Катэгорыя: Праздники и знаменательные даты

Не забывайце старасць – гэта восень жыцця,
а менавіта ўвосень прырода квітнее
самымі багатымі фарбамі.

14 снежня 1990 года Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей (International Day of Older Persons).

Спачатку Дзень пажылых людзей сталі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў ужо ва ўсім свеце.

1 кастрычніка праходзяць розныя фэсты, якія арганізуюцца асацыяцыямі ў абарону праў пажылых людзей, канферэнцыі і кангрэсы, прысвечаныя іх правам і ролі ў грамадстве. Грамадскія арганізацыі і фонды праводзяць у гэты дзень дабрачынныя акцыі.

Па дадзеных ААН, з 1950 па 2010 год працягласць жыцця на агульнасусветным узроўні павялічылася з 46 да 68 гадоў і, як прагназуецца, дасягне 81 года да канца гэтага стагоддзя. У цяперашні час у свеце налічваецца амаль 700 мільёнаў старэйшых за 60 гадоў чалавек.

Пажылым людзям у Беларусі з боку дзяржавы надаецца вялікая ўвага. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей. Яна ўключае прадастаўленне розных ільгот і гарантый, павышэнняў пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамогу дома.

У Беларусі прадугледжана работа па павышэнні эфектыўнасці сацыяльнай абароны і дадатковай падтрымцы ветэранаў, усіх пажылых людзей.

 

* * *

Утульна, цёпла, крыху сумна ў роднай хаце,

А побач з ёй жылі мае сябры.

У двары увесь у гаспадарцы! ходзіць бацька,

Бабуля з дзедам штось клапочуць ад зары…

 

Мы дзень за днём захоўваем багацце,

Што кожнаму сям’я ў жыцці дала.

Але чаму ты так схілілась, маці?

Ды гэта мудрасць на плячо тваё лягла!

 

НІА