Друкаваць
Катэгорыя: Праздники и знаменательные даты

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Юбілей – не проста свята, а сур’ёзная дата, вяха чалавечага жыцця. Але дні нараджэння бываюць не толькі ў людзей, а і ў кніг. Даўгалецце кнігі залежыць ад яе чытачоў. У кожнай кнігі свой характар, свой лёс, свой шлях да чытача. Гэта кнігі, якія чытаюць і перачытваюць.

Для кагосьці гэтая сустрэча апынецца першай, а хтосьці зможа знайсці любімыя радкі, успомніць герояў і расказаць пра кнігу сваім сябрам.

У 2017 годзе спаўняецца 90 гадоў паэме Янкі Купалы «Магіла льва». Твор быў завершаны 2 ліпеня 1913 года, а ўпершыню апублікаваны ў газеце «Беларусь» у 1920 годзе. Асобным выданнем паэма выйшла ў Мінску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы.

У аснове сюжэта – легенда пра ўзнікненне горада Магілёва, пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла Льва, або Машэкава гара. Легенда стала сюжэтнай канвой твора. Купала разглядае праблему гістарычнай крыўды народа і ад яе пераходзіць на вырашэнне праблемы ўзаемаадносін асобы і грамады.

  

У 1918 годзе ўбачыў свет верш Янкі Купалы «Спадчына». Высокая патрыятычнасць, глыбокая філасофская напоўненасць, выразная фальклорна-рамантычная вобразнасць зрабілі яго адным з найвыдатнейшых твораў беларускай літаратуры. Верш даў назву зборніку, які быў выдадзены ў таварыстве «Адраджэнне» тыражом 4 тысячы. Гэта першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Рукапіс быў падрыхтаваны песняром яшчэ ў 1919 годзе.

У гэтым годзе кнізе «Спадчына» спаўняецца 95 гадоў.

Давайце будзем берагчы ў сваёй памяці імёны вялікіх песняроў і іх творчую спадчыну!

НІА