У межах кампаніі «Вялікі арлец – птушка 2019 года» ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» сёлета ладзіць конкурс «Найлепшы малюнак на тэму „Выратуй арляня!“».

Мэта мерапрыемства – паказаць веліч і моц вялікага арляца, адзначыць яго цікавыя асаблівасці, асноўныя пагрозы для гэтай птушкі, растлумачыць, як чалавек можа дапамагчы ёй.

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя і неабыякавыя да аховы навакольнага асяроддзя.

Вялікі арлец – велічная і рэдкая птушка, занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для нашай краіны лічыцца рэдкім пералётным відам – колькасць на гнездаванні складае ўсяго каля 150 пар.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна намаляваць, як людзі могуць дапамагчы арлам паспяхова выгадаваць птушаня. Гэта экспедыцыі па пошуку гнёздаў у балотных алешніках, абарона лесу ад высечак і балотаў ад асушэння, барацьба з браканьерамі, якія страляюць драпежных птушак, ахова азёраў з зараснікамі на месцах зімовак, лекцыі, дзіцячыя выступленні, дэманстрацыі за ахову арлоў і г. д. Малюнкі могуць быць выкананы ад рукі і ў розных тэхніках, але не простым алоўкам. Іх трэба даслаць на паштовы адрас АПБ (220114, г. Мінск, вул. Парніковая, д. 11, пам. 4) ці перадаць у офіс да 15 чэрвеня 2019 года.

Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

 

НІА
па матэрыялах сайта
ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»