7 чэрвеня 2019 года ў дзяржаўнай установе культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага» адбыліся Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні, якія сабралі навукоўцаў і краязнаўцаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы і Украіны. Чытанні былі праведзены ў межах культурных мерапрыемстваў, прысвечаных папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны, даследаванню творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі.
Падчас чытанняў былі абмеркаваны наступныя тэмы:
- месца Элізы Ажэшкі ў сусветнай і нацыянальнай культуры;
- майстэрства сусветна вядомай пісьменніцы;
- шматгалоссе нацыянальных культур у літаратурнай спадчыне аўтара;
- пераклады твораў Элізы Ажэшкі: праблемы і перспектывы;
- новыя факты ў даследаванні жыцця і творчасці пісьменніцы;
- Эліза Ажэшка і яе акружэнне;
- ушанаванне памяці слыннай жыхаркі горада Гродна.
Госці мелі магчымасць не толькі паслухаць і абмеркаваць даклады, але і наведаць мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і літаратурнай дзейнасці пісьменніцы, пазнаёміцца з літаратурай «Эліза Ажэшка: Пісьменніца. Грамадскі дзеяч. Жанчына».
Паводле меркавання Святланы Воцінавай – галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», – чытанні дазволілі зразумець:
- Ажэшка – гэта назаўсёды;
- тэма Ажэшкі дазваляе адкрываць і іншых, незаслужана забытых дзеячоў культуры;
- даследчыкам варта не толькі чытаць, але і перачытваць адно і тое шмат разоў, бо кожны раз будзе што адкрываць, і цікавіцца акалічнасцямі не толькі стварэння тэкстаў, але і іх перакладаў.
НІА