13 снежня 2022 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых работ адкрытага дыстанцыйнага культурна-асветніцкага марафону «Час вымяраецца памяццю», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Марафон ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і быў накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Асноўныя задачы мерапрыемства: захаванне гістарычнай памяці аб мінулым нашай краіны; выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму; знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі; падтрымка творчых ініцыятыў; спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў марафону.

У марафоне прынялі ўдзел 410 чалавек – выхаванцы і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні I–XI класаў, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Найбольшую колькасць творчых работ даслалі ўдзельнікі з Гомельскай вобласці – 74 праекты, Магілёўскай – 73, Брэсцкай – 71, Гродзенскай – 69.

Праекты ўдзельнікаў мерапрыемства прадстаўлены ў намінацыях: «Шляхам гісторыі», «Гістарычны хранограф», «Гістарычная прастора», «Гісторыя ў асобах», «Наша Спадчына» ў наступных жанрах: віртуальныя альбомы электронных даведнікаў; даведнікі па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; відэарэпартажы аб падарожжах; нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, вершы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, прысвечаныя славутым беларусам; віртуальныя альбомы фальклорна-этнаграфічных твораў.

Творчыя работы ўдзельнікаў мерапрыемства апублікаваны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай. Ён адзначыў актуальнасць і запатрабаванасць марафону і павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства.

Валянціна Васільеўна Гінчук, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, у сваім выступленні падкрэсліла, што ў цяперашні час вельмі важна захоўваць гістарычную памяць аб мінулым Беларусі і выхоўваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Марафон стварыў умовы для гэтага: ён даў магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы таксама павітаў гасцей мерапрыемства і акцэнтаваў увагу на супрацоўніцтве музея і Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Дыпломамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і памятнымі падарункамі ўзнагароджаны:

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 2 г. Дзятлава»;
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Ліда»;
  • Шафарэнка Алеся Уладзіміраўна, вучаніца 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ельска»;
  • Сукора Валерыя Іванаўна, вучаніца 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы»;
  • Рылка Аніта Аляксандраўна, вучаніца 5 класа, Гаргун Віялета Іванаўна, вучаніца 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа»;
  • Вераб’ёў Глеб Уладзiмiравiч, вучань 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»;
  • Цярэшка Ксенія Уладзіміраўна, вучаніца 8 класа, Вайткевiч Iрына Леанiдаўна, настаўніца гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 10 г. Наваполацка»;
  • Шынкарова Сафія Аляксандраўна, вучаніца 8 класа ДУА «Гіжэнская сярэдняя школа» Слаўгарадскага раёна;
  • Лазіцкая Анастасія Аляксееўна, вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №30 імя Д. Б. Гвішыяні г. Брэста»;
  • Краўчанка Кацярына Аляксандраўна, вучаніца 9 класа ДУА «Чамярыская сярэдняя школа» Брагінскага раёна;
  • Высоцкая Валерыя Сяргееўна, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»;
  • Талстоў Данііл Дзянісавіч, вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А. П. Белабародава»;
  • Баброўская Iрына Iванаўна, Парменаў Аляксандр Сяргеевіч, вучні 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска»;
  • Іванюк Таццяна Уладзіміраўна, вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Гродна»;
  • Карнееў Раман Юр’евіч, навучэнец 2 курса, Яфімава Таццяна Уладзіміраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж»;
  • Піваварчук Аляксандр Міхайлавіч, настаўнік гісторыі і геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі«Сярэдняя школа в. Вістычы» Брэсцкага раёна;
  • Рубанік Наталля Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Дзяржынскага раёна;
  • Нікалаенка Вераніка Васільеўна, настаўнік гісторыі, Аўрамава Юлія Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Дзэн Яўгенія Ігараўна, педагог-арганізатар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3».

Усім удзельнікам мерапрыемства Нацыянальны гістарычны музей прадаставіў магчымасць наведаць свае выставачныя залы і экспазіцыі.

 

Больш фатаграфій з урачыстай цырымоніі ўзнагароджання можна паглядзець у віртуальным альбоме «Час вымяраецца памяццю».

НІА