29 студзеня 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум «Асаблівасці работы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па гісторыі Беларусі ў 6–8 класах».

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца настаўнікі гісторыі, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праблемнае поле семінара:

  • выкарыстанне ілюстратыўнай нагляднасці вучэбнага дапаможніка (мастацкай, графічнай, картаграфічнай) у навучанні гісторыі Беларусі;
  • выкарыстанне электронных дадаткаў да вучэбнага дапаможніка пры навучанні гісторыі Беларусі;
  • фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці сродкамі вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі»;
  • выкарыстанне дыдактычных дапаможнікаў новага пакалення ў адукацыйным працэсе па гіcторыі Беларусі.

Жадаючым прыняць удзел у рабоце семінара неабходна да 24 студзеня 2019 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/QDzswLbA4Po60f4d2.

 

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА