У кастрычніку 2018 года стартаваў Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў, арганізатарам якога выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення мерапрыемства ажыццяўляецца УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.

Асноўнымі задачамі мерапрыемства з’яўляюцца:

  • стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;
  • выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;
  • садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;
  • удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;
  • садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13–17 гадоў.

Мерапрыемства праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

  • I (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;
  • II (адборачны) – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  • III (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі;
  • IV (заключны) – рэспубліканскі, праводзіцца ў два туры: завочны і вочны.

Намінацыі конкурсу:

  • гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);
  • культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);
  • геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Мерапрыемства працягнецца па красавік 2019 года. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені (у кожнай намінацыі).

З больш падрабязнай інфармацыяй і умовамі правядзення Рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў можна пазнаёміцца тут.

 

НІА
па матэрыялах сайта
Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства