Друкаваць
Катэгорыя: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Падведзены вынікі віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», якая была накіравана на фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння творчасці беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, папулярызацыю іх твораў, а таксама на развіццё чытацкай культуры наогул.

У выставе прынялі ўдзел дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўсе жадаючыя, хто любіць творы славутых беларускіх пісьменнікаў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было прадставіць творчую работу – буктрэйлер (кароткі відэаролік), у якім у адвольнай мастацкай форме распавядалася б пра твор Янкі Купалы ці Якуба Коласа.

На выставу было прадстаўлена больш за 400 работ удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцамі віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа» сталі:

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа» адбудзецца 17 лістапада 2017 года на Рэспубліканскай чытацкай сесіі «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА