Друкаваць
Катэгорыя: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Завяршыўся дыстанцыйны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net».

Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» сталі:

 

Пераможцы дыстанцыйнага этапу фестывалю стануць удзельнікамі вочнага этапу, які пройдзе 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау». Аргкамітэт дашле персанальныя запрашэнні па электроннай пошце на адрас, указаны ў заяўцы. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.

Падрабязная інфармацыя аб фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» і ходзе яго правядзення размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

НІА