МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Конкурс пілотных ініцыятыў па Мэтах устойлівага развіцця (МУР)

У 2024 годзе ў Беларусі пройдзе Конкурс пілотных ініцыятыў па Мэтах устойлівага развіцця (МУР), якія ўключаюць 169 задач у сферы адукацыі, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя, міру і дабрабыту і інш. Для вырашэння гэтых задач павінны прымацца захады не толькі на глабальным, але і на мясцовым узроўні.

У межах мерапрыемства будуць падтрыманы ідэі па ўстойлівым развіцці рэгіёнаў краіны і мясцовай супольнасці, а таксама па ўсёй краіне.

У Конкурсе могуць удзельнічаць арганізацыі, якія зарэгістраваны і дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку праз платформу https://sdgidea.by з 1 па 31 мая 2024 года.

Важна, каб ініцыятывы, з якімі арганізацыі падаюцца на конкурс, адпавядалі як мінімум адной з 17 МУР, а таксама адной з чатырох платформаў паскарэння МУР.

Больш падрабязна з парадкам і ўмовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР можна азнаёміцца па спасылцы.

Конкурс праводзіцца ў межах праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

 

Падрыхтавана паводле матэрыялаў сайта https://sdgs.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.