МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

26 красавіка – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка Беларусь успамінае трагічную дату ў гісторыі – выбух на Чарнобыльскай АЭС, які стаў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай, з наступствамі якой наша краіна спраўляецца дагэтуль.

Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. – нацыянальнае экалагічнае бедства для Беларусі, паколькі 35 % выпадзення цэзію-137 у Еўропе прыйшліся менавіта на беларускую тэрыторыю. Аварыя забрала чалавечыя жыцці, змяніла лёс мільёнаў людзей, пацягнула за сабой сацыяльна-псіхалагічныя, эканамічныя і іншыя наступствы.

17 снежня 2003 года Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. Адзначаецца з 2004 г. у дзяржавах –членах СНД у адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 19 верасня 2003 г.

8 снежня 2016 года на пленарным пасяджэнні Генеральная Асамблея ААН прыняла ініцыяваную і падрыхтаваную дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыю 71/125 «Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы». Разам з Беларуссю суаўтарамі гэтага дакумента Генеральнай Асамблеі ААН па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.

За час, які прайшоў пасля страшнага дня Чарнобыльскай катастрофы, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання істотна змянілася. Колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, зменшылася на 1 515, колькасць аб'ектаў – на 179. У Гомельскай вобласці колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, зменшылася на 650, у Магілёўскай – на 426, у Брэсцкай – на 114, у Гродзенскай – на 115, у Мінскай – на 206.

Тым не менш, Чарнобыль рэальна паказаў уразлівасць навакольнага свету, умоўнасць нацыянальных і дзяржаўных бар’ераў перад тэхнагеннымі катастрофамі.

Міжнародны дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф закліканы служыць напамінам аб небяспецы ядзерных аварый і неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне змякчэння доўгатэрміновых наступстваў чарнобыльскай аварыі. У гэты дзень афіцыйныя асобы і простыя людзі накіроўваюцца да помнікаў ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, каб ускласці да іх кветкі, для дзяцей у школах ладзяцца ўрокі Чарнобыля, у цэрквах служаць малебны, праходзіць Хвіліна маўчання – апошняя даніна мужнасці людзям, якія сабой абаранілі жыццё мільёнаў.

 

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://chernobyl.mchs.gov.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.