27 лістапада 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум «Стварэнне відэаўрокаў па гісторыі і грамадазнаўстве». 

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Этапы працы над відэаўрокам (выбар тэмы, пошук і сістэматызацыя інфармацыі, напісанне сцэнара і інш.).
  • Інструменты для стварэння відэаўрокаў (камп’ютарныя праграмы, вэб-сэрвісы і асяроддзі).
  • Рэдагаванне і публікацыя відэаўрока.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Жадаючым прыняць удзел у рабоце семінара неабходна да 24 лістапада 2018 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/XXhGujVjGQY24bf92.

 

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

 

НІА