З 14 па 21 лютага 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе выстава «Маляўнічыя арнаменты родных моў», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Ватра», Мінскае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Заповіт» і Таварыства дружбы народаў «Беларусь – Украіна».

Ідэя выставачнага праекта – паказаць багацце, прыгажосць і непаўторнасць беларускай і ўкраінскай моў, іх непарыўную сувязь з народнай творчасцю, падкрэсліць ролю мовы ў вышыўцы, жывапісу і друкаваным слове.

Экспазіцыя «Вышыўка» будзе прадстаўлена ручнікамі ўкраінскіх майстроў Алены Дудко, Марыяны Жукоўскай, Іны Мох, Надзеі Німко і іншых. На мове арнаменту творы раскажуць пра ўнікальную культуру ўкраінскага народа. Праект падтрыман выхадам у свет друкаванага альбома «Украінская вышыўка – духоўная і культурная спадчына ўкраінцаў у Беларусі».

Другая частка выставы – жывапісныя работы беларускай мастачкі Алены Васільевай, якія з дапамогай колеру і святла раскрываюць маляўнічасць роднай прыроды, яе пейзажаў.

Трэцяй, завяршальнай часткай экспазіцыі стане кніжная выстава «Родная мова – крыніца натхнення», якая прадставіць увазе гасцей каля 40 выданняў, прысвечаных прыгажосці роднай мовы.

 

НІА