Як ажываюць вобразы… Францішка Багушэвіча, Яна Баршчэўскага, Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Пранціша Вуля, Янкі Лучыны, Уладзіслава Сыракомлі?
Пра таямніцы рэANIMAцыі раскажуць лаўрэаты конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» – аўтары новых біяграфічных твораў, прысвечаных пісьменнікам ХІХ стагоддзя.
Гэтыя творы яшчэ не трапілі ні ў часопіс «Маладосць», ні ў кнігарню «Маладосць», але былі напісаны дзякуючы конкурсу, які праводзіўся часопісам па ініцыятыве і ў супрацоўніцтве з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Такіх твораў варта было чакаць! Такую сустрэчу нельга прапусціць!
У праекце «„Маладосць“ & „Маладосць“» 23 студзеня з 16:00 да 17:00 у кнігарні «Маладосць» на Багдановіча, 68.
P.S. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых адбудзецца на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.
Рэдакцыя часопіса «Маладосць»