26 снежня 2018 года ў межах ініцыятывы «„Маладосць“ & „Маладосць“: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча «Калядныя вячоркі».

Кнігарня «Маладосць» ААТ «Белкніга» і рэдакцыя часопіса «Маладосць» РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“» запрашаюць усіх, хто хоча атрымаць кавалачак свята, якое можна прынесці дадому і карыстацца ім наступныя два тыдні. Вас чакаюць зімовыя вершы, паэтычная варажба, абмен каляднымі традыцыямі.

Святочны настрой не з’ўляецца ў самоце. Давайце святкаваць разам!

Нагадваем, што сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта «„Маладосць“ & „Маладосць“», пройдзе ў кнігарні «Маладосць» на Багдановіча, 68 з 16:00 да 17:00.

 

 

Рэдакцыя часопіса «Маладосць»