25 верасня 2018 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і перакладчыка Сяргея Іванавіча Грахоўскага.

Нарадзіўся ў мястэчку Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. У 1914 г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск, што на Магілёўшчыне. У трынаццацігадовым узросце ў часопісе «Беларускі піянер» надрукаваў свой першы верш. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце і адначасова вучыўся на рабфаку. Потым лёс звязаў яго з Мінскам. Па прыездзе ў сталіцу працаваў карэктарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Пасля заканчэння ў 1935 г. літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, пазней стаў выкладаць літаратуру на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Здавалася, што жыццё складваецца ўдала, але восенню 1936 г. прыйшла бяда. С. І. Грахоўскі быў беспадстаўна арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Горкаўскую вобласць Расіі. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, але ў 1949 г. быў арыштаваны паўторна і паводле ранейшага абвінавачвання высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць. Амaль двaццaць гaдoў пісьменнік быў пaзбaўлeны cвaбoды i пpaвa зaймaццa твopчaй дзейнасцю.

У 1955 г. С. І. Грахоўскі быў рэабілітаваны і змог вярнуцца на Радзіму. Пачаўся перыяд плённай творчай працы. У 1958 г. выйшаў першы зборнік паэзіі «Дзень нараджэння», пасля чаго было выдадзена каля 60 кніг – паэзія, проза, публіцыстыка, успаміны. Вось толькі некаторыя з выдадзеных зборнікаў – «Чaкaннe», «Тaбe зaйздpocцiць coнцa», «Пaмяць», «Тpы вымяpэннi», «Пaэмa дapoг», «Зaзiмaк», «Зaчapaвaнacць», «Аceннiя гнёзды» і іншыя. Пісаў Сяргей Грахоўскі і для дзіцячай аўдыторыі. Сярод кніг для дзяцей – «Ад вясны да вясны», «Сёння і заўтра», «Сонечная сцежка», «Агеньчык у акне».

Бoльш зa пaўвeкa пicьмeннiк aктыўнa cyпpaцoўнiчaў з paдыё i тэлeбaчaннeм. У 1980-x гaдax вёў pэгyляpнyю лiтapaтypнa-aдyкaцыйнyю тэлeпepaдaчy «Лiтapaтypнaя Бeлapycь». Працаваў y чacoпicax «Бяpoзкa», «Вяcёлкa», быў лiткaнcyльтaнтaм Сaюзa пicьмeннiкaў БССР, aдкaзным caкpaтapом Кaмiтэтa пa дзяpжaўныx пpэмiяx БССР y гaлiнe лiтapaтypы, мacтaцтвa i apxiтэктypы, члeнам Саюза пісьменнікаў СССР.

Творы С. І. Грахоўскага перакладзены на англійскую, французскую, польскую, балгарскую, рускую, украінскую, грузінскую, таджыкскую і іншыя мовы.

Памёр пісьменнік у 2002 г. У 2003 г. у Глуску ў гонар творцы была адкрыта мемарыяльная дошка, з’явіўся бульвар імя С. І. Грахоўскага, імя пісьменніка прысвоена сярэдняй школе № 1.

 

НІА