Першы этап конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» (http://zviazda.by/be/news/20180423/1524487850-reanimacyya-instrukcyya-ab-paradku-arganizacyi-i-pravyadzennya), прысвечанага беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, шчасліва завершаны.

Арганізатары атрымалі 44 заяўкі ад аўтараў, самаму маладому з якіх 14 гадоў, а самаму сталаму 71 год. У адказ на заяўку кожны ўдзельнік атрымаў пажаданне ўдачы і натхнення, «ключы» спіс крыніц у дапамогу, а таксама рэкамендацыю чытаць часопіс «Маладосць», у якім, пачынаючы з майскага нумара, друкуюцца матэрыялы ў падтрымку конкурсу, напісаныя спецыяльна для таго, каб засцерагаць удзельнікаў ад магчымых памылак.

Канчатковая карціна «героі/ўдзельнікі» выглядае так:

Як бачым, найбольш папулярнымі персонамі ў канкурсантаў сталі Кастусь Каліноўскі і Ян Баршчэўскі, трошкі менш Вінцэсь Каратынскі. Адметна, што многія ўдзельнікі конкурсу выбралі героя-земляка.

На новым этапе конкурсу да 31 кастрычніка вядзецца праца над творамі. Удзельнікі могуць дасылаць арганізатарам пытанні і паказваць «рабочыя версіі» твораў з тым, каб атрымліваць дадатковую інфармацыю, карыстацца кансультацыямі і парадамі. Конкурс мае мэтай стварэнне папулярнага чытання пра айчынных пісьменнікаў ХІХ стагоддзя для ліквідацыі прабелаў ва ўяўленнях школьнікаў і ўвогуле моладзі, таму арганізатары робяць усё магчымае, каб не проста выявіць пераможцаў па выніках конкурсу і ўручыць грашовыя прэміі, а каб зрабіць справу, карысную як для ўдзельнікаў, так і для грамадства.

 

Конкурс «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» прымеркаваны да Году малой радзімы і прысвечаны 65-годдзю часопіса «Маладосць».

Форма твора свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Пераможцамі будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы.

Кожны пераможца атрымае Дыплом і матэрыяльнае ўзнагароджанне ад Выдавецкага дома «Звязда» і іншых фундатараў.

Лепшыя конкурсныя творы будуць апублікаваны ў часопісе «Маладосць» на працягу 2019 года.

Па выніках конкурсу прадугледжваецца выданне кнігі лепшых гісторыка-біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

 

 

НІА