Печать
Категория: Благотворительные акции

З 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў рэспубліцы адбылася дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Акцыя прайшла пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведвалі дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя бальніцы, аказвалі ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручалі падарункі.

Удзельнікі навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» перадалі ў дзіцячыя дамы матэрыяльную дапамогу, абсталяванне і падарункі. Па словах намесніка Міністра адукацыі Раісы Станіславаўны Сідарэнка, грашовая сума значна перавышае памер дапамогі, аказанай у папярэднія гады. У гэтай суме не ўлічаны падарункі Прэзідэнта, якія былі дадаткова накіраваны ва ўстановы спецыяльнай адукацыі: 2,5 тысячы развіваючых гульняў, столькі ж салодкіх падарункаў. Акрамя таго, Раіса Станіславаўна адзначыла, што ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў дзіцячы анкалагічны цэнтр было сабрана і накіравана Br96 тысяч прадпрымальнікамі ў якасці спонсарскай дапамогі.

У навагодняй дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел больш за 14 тысяч дзяцей. Сярод іх былі як дзеці-сіроты, так і адораныя дзеці, дзеці са шматдзетных сем’яў – усе тыя, хто патрабуе асаблівай увагі, у тым ліку і з боку дзяржавы.

НІА