Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у навуковай канферэнцыі «Педагагічная спадчына К. М. Міцкевіча (Я. Коласа) у кантэксце сучаснай адукацыі».

Мерапрыемства адбудзецца 25 мая 2017 года па адрасе: г. Мінск, вул. Караля, 16, аўд. 302. Пачатак а 11 гадзіне.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Педагагічныя погляды К. М. Міцкевіча (Я. Коласа): дыялог ХХ і ХХІ стагоддзяў.
  • Роля К. М. Міцкевіча (Я. Коласа) у развіцці методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры.
  • Актуальныя пытанні навучання беларускай мове і літаратуры на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў святле педагагічных ідэй К. М. Міцкевіча (Я. Коласа).
  • «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа і традыцыі вучэбнага кнігавыдання.

 

Падрабязней пра канферэнцыю чытайце ў інфармацыйным лісце.

 

НІА