| | | |
|
|
ГРАБЧИКОВА Елена Самарьевна
Заведующая аспирантурой и докторантурой
тел.: 200 53 38
ТКАЧЕВА Татьяна Лукинична
Методист
тел.: 229 19 59 |
Специальности подготовки научных кадров высшей квалификации в Национальном институте образования
ПРАВИЛА ПРИЁМА В АСПИРАНТУРУ
ПРАВИЛА ПРИЁМА В ДОКТОРАНТУРУ
Образцы документов для поступления в аспирантуру
Образцы документов для поступления в докторантуру
Подготовка научных кадров высшей квалификации осуществляется как для нужд института, так и для других учреждений и организаций.
Кадровый потенциал института позволяет обеспечить квалифицированное научное руководство диссертационными исследованиями по указанным специальностям.
При формировании тематики диссертаций аспирантов и соискателей предпочтение отдается темам, которые служат потребностям образовательной практики и созвучны планам научных исследований института.
В институте функционирует специализированный совет по защите диссертаций на получение ученой степени кандидата педагогических наук по специальности «коррекционная педагогика».
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ АСПІРАНТУРЫ І ДАКТАРАНТУРЫ НІА
Аспірантура функцыянуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі з 1991 года, дактарантура – з 1993 года. Да 2003 года навуковыя кадры рыхтаваліся па 5 галінах навук, 9 спецыяльнасцях у аспірантуры, па 4 галінах навук, 7 спецыяльнасцях – у дактарантуры. 3 улікам навуковага патэнцыялу інстытута, актуальнасці ўскладзеных на яго задач, створаных навуковых школ, патрэбнасцяў педагагічнай практыкі перавага пры падрыхтоўцы навуковых кадраў аддаецца псіхолага-педагагічным спецыяльнасцям.
3 2003 года ў аспірантуры навуковыя кадры рыхтуюцца па 4 галінах навук, 8 спецыяльнасцях:
педагагічныя навукі (агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі; тэорыя і методыка навучання і выхавання; карэкцыйная педагогіка);
псіхалагічныя навукі (агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі; сацыяльная псіхалогія; педагагічная псіхалогія);
сацыялагічныя навукі (сацыялогія культуры, духоўнага жыцця);
філасофскія навукі (сацыяльная філасофія).
У дактарантуры падрыхтоўка навуковых кадраў ажыццяўляецца па 2 галінах навук, 5 спецыяльнасцях:
- педагагічныя навукі (агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі; тэорыя і методыка навучання і выхавання);
- псіхалагічныя навукі (агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі; сацыяльная псіхалогія; педагагічная псіхалогія).
За перыяд 1994-2004 гг. дактарантамі, аспірантамі і саіскальнікамі інстытута падрыхтавана і абаронена 113 дысертацыйных даследаванняў, у тым ліку 18 – доктарскіх, 95 – кандыдацкіх; з іх па псіхолага-педагагічных спецыяльнасцях 98 дысертацый.
Першымі саіскальнікамі, якія своечасова падрыхтавалі і абаранілі кандыдацкія дысертацыі, з'яўляюцца Н.А.Абішаў, А.І.Про, М.І.Запрудскі, Ю.А.Іваноў, В.А.Іванова, М.В.Ільін, М.М.Коўш, Л.Р.Кульмянёва, Р.І. Можджэр (Таран), П.А.Рабцаў, В.С.Рашэцька, С.А.Чайкун, В.Р.Чарнавусава, А.Х.Шкляр.
Значную дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў аказаў у той час доктар педагагічных навук, прафесар А.І.Кочатаў, які працаваў намеснікам дырэктара інстытута.
У 1994 - 1995 гг. адбыўся першы выпуск аспірантаў вочнай і завочнай формаў навучання. Большасць выпускнікоў паспяхова завяршылі навучанне ў аспірантуры – своечасова прадставілі і абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Сярод іх А.Л.Еўдакімава, В.П.Коцікава, Н.Ю.Клышэвіч, А.В.Лук'яновіч, А.І.Мельнік, Г.У.Мельнікава (Анціпава).
Сярод аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў інстытута – прадстаўнікі розных катэгорый работнікаў сістэмы адукацыі. Гэта дырэктары, намеснікі дырэктараў і настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, гімназій, кіраўнікі дзіцячых дашкольных, пазашкольных устаноў, практычныя псіхолагі, навуковыя супрацоўнікі інстытута, арганізатары адукацыі – работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласных, гарадскіх, раённых аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі, выкладчыкі ВНУ і ССНУ, метадысты-выкладчыкі ІПК і ПКР і СА і інш.
Аспіранты інстытута прымаюць удзел і атрымліваюць перамогі ў Рэспубліканскім конкурсе грантаў, адкрытым конкурсе аспірантаў на атрыманне стыпендыі Урада Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асноўнай задачай якіх з'яўляецца стымуляванне творчай актыўнасці маладых вучоных, захаванне і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу рэспублікі. Большасць пераможцаў названых конкурсаў паспяхова скончылі навучанне ў аспірантуры (з абаронай дысертацыі або рэкамендацыяй яе да абароны). Гэта С.С.Багдановіч, Н.Г.Блінкова, А.Ф.Карпіевіч, В.Г.Кухаронак, А.А.Павільч, А.М.Скобар, Н.С.Паспелава.
Ў 1996 годзе аспірант 4-га года навучання Энвер Рызаевіч Барыеў удзельнічаў у конкурсе Міністэрства адукацыі на лепшую навуковую публікацыю.
Сёння былы аспірант НІА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Барыеў Э.Р. займае пасаду Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Значную дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў у перыяд 1994-2002 гг. аказалі такія вядомыя вучоныя, як доктар эканамічных навук М.Г.Кірэенка, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі М.А. Лазарук, доктар педагагічных навук, прафесар В.У. Протчанка.
На працягу 1999-2004 гг. у інстытуце функцыянавалі два спецыялізаваныя саветы. Напрыклад, у савеце К 02.23.01 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасцях 19.00.01 – агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі, 19.00.07 – педагагічная псіхалогія разгледжана і зацверджана ВАКам 14 работ.
У 2003 годзе адкрыты савет К 02.23.02 па спецыяльнасці «карэкцыйная педагогіка».
|